BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пачаўся фестываль сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ

Першы фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ (Самасей) стартаваў у Беластоку 3 кастрычніка. Фестываль арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры і мае на мэце прэзентацыю апошніх тэндэнцый у беларускім сучасным мастацтве, а таксама стварэнне прасторы для дыялогу паміж мастакамі і публікай.

Валянцін Сельвясюк
Валянцін Сельвясюк

Фестываль адкрыў кіраўнік фонда MochnArte Foundation Валянцін Сельвясюк, які прадаставіў беларускім мастакам творчую рэзідэнцыю:

– Мастакі, якія прадстаўлены на гэтым фестывалі, працуюць кожны аўтаномна, асобна. Сапраўды, некаторыя з іх пабывалі ў Фондзе, і нават некаторыя відэа здымаліся ў нас, і цікава паглядзець на тое, што бачыў з «кухні».

Таня Лічэўская
Таня Лічэўская

Удзельніца фестывалю SAMASIEJ, мастачка са Століншчыны Таня Лічэўская, прадставіла работу «Чорная поліўка»:

– Уражанне добрае. Мне вельмі прыемна, што мяне запрасілі на гэты фестываль, я думаю, што важна расказваць гісторыі з Беларусі, асабліва ў такія цяжкія часы. На Падляшшы нам вельмі падабаецца, таму што тут багата мясцовых беларусаў і беларусак, якія тут жывуць. І адчуваецца як дома, амаль што.

Фестываль SAMASIEJ працягнецца да 7 кастрычніка пры падтрымцы Galeria Arsenał, MochnArte Foundation, Беластоцкай палітэхнікі і пад патранатам рэктара.

У праграме 4 кастрычніка: экскурсія па выставе і сустрэчы з мастакамі, а таксама прагляд фільма пра Алеся Пушкіна «Апошнія словы» (рэжысёр Раман Шэля). Пачатак а 12-й.

Месца правядзення: Цэнтр сучаснай адукацыі, будынак бібліятэкі Беластоцкай Палітэхнікі, вул. Zwierzyniecka 16, Беласток.

Уваход вольны.

Праграма фестывалю тут:

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя