BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пачаўся восьмы фестываль «Напрамак Усход»

Амерыканскія акторы на беластоцкай сцэне сыгралі расейскую класічную п’есу. І гэта такое злучэнне Усходу і Захаду. У сталіцы Падляшша напярэдадні пачаўся восьмы фестываль «Напрамак Усход». Прыехалі амерыканскія акторы з Санта-Барбары ў Каліфорніі. Прывезлі ў Беласток – адаптацыю рускай класічнай драматургіі «Дзядзя Ваня» Чэхава.

Кажа намесніца дырэктара беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі Мартына Занеўская:

Гэта навіна нашага сёлетняга фестывалю. Назва нашага фестывалю «Напрамак Усход», таму раней нашая ўвага была скіраваная перадусім на Усход. І з Усходу запрашалі тэатральныя калектывы. Але гэтым разам мы атрымалі вельмі цікавую прапанову ад тэатра з ЗША з Каліфорніі з інтэрпрэтацыяй п’есы Антона Чэхава. Гэта як бы спалучэнне культуры заходняй і усходняй.

Дырэктар Беластоцкага драматычнага тэатра Пётр Палтарак: Маем 7 спектакляў. Кожны патэнцыйны глядач знойдзе штосьці для сябе.

Наперадзе яшчэ 6 тэатральных праектаў, звязаных усходняй тэматыкай. Традыцыйна на фестывалі выступаюць беларусы, пасля 2020 года – гэта незалежныя тэатральныя праекты – сёлета 5 кастрычніка пакажуць “Па што ідзеш, воўча?” паводле Евы Вежнавец. Паказ ва ўніверсітэцкім Цэнтры культуры.

Цалкам матэрыял:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя