43-і Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2024» завяршыў сваю працу ў Беластоку. Вынікі агучыў дырэктар фестываля Мікалай Бушко:
– Фестываль прайшоў згодна з нашымі думкамі. Прынялі 12 хораў з 7 краін свету – Еўропы і Азіі. Самым выдатным, найлепшым хорам сярод аматарскіх хораў стаў моладзевы хор „Gloria“ з Кішынёва. З прафесійных калектываў сталі армяне з дзяржаўнага хору.
Упершыню ў фестывалі было ўведзена вышэйшае званне – PRIMUS INTER PARES – «Першы сярод роўных». Сёлета ім уганараваны літоўскі Дзяржаўны камерны хор з Шаўляя «Polifonia» пад кіраўніцтвам Лінаса Баландыса, у якім, дарэчы, спяваюць і беларусы. Кажа старшыня журы Ежы Шурбак:
– Хор, які выдатна спяваў, атрымаў пачэснае званне Primus Inter Pares, што азначае «першы сярод роўных». А чаму? Бо ён выконваў вельмі разнастайную праграму. Ад рэчаў, скажам так, патрыятычных, украінскіх, да канцэрта Боржынскага «Ciebie Boga wysławiamy» («Te Deum Laudamus»), Твардоўскага, напрыклад, «Алілуя». Яны спявалі з такім польскім акцэнтам, але рабілі гэта выдатна. Сумесна мы прыйшлі да высновы, што ім належыць гэтае першынства.
Таксама спецыяльныя прызы фестываля і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны атрымалі хоры з Украіны і Польшчы. Фестываль быў прысвечаны памяці кампазітара і шматгадовага сябры журы Рамуальда Твардоўскага ды праходзіў пад знакам малітвы за мір.
Беларускае Радыё Рацыя