У Беластоку працягваецца тэатральны фэстываль «Напрамак Усход”. У межах праграмы двойчы на сцэне Універсітэцкага цэнтра культуры быў паказаны спектакль “Зэкамерон”. У аснове пастаноўкі кніга палітвязня Максіма Знака.

У дзеі занятыя “Вольныя Купалаўцы” Алег Гарбуз і Сяргей Чуб, а таксама музыка, лідар групы J-Морс Уладзімір Пугач.
Кажа Алег Гарбуз:
-Мы ўзялі з кнігі ўсяго прыкладна 20 ці 30 адсоткаў зместу, але мы ўзялі тое, што палічылі патрэбным для сябе, патрэбным для спектакля. Мы ў асноўным адсейвалі тое, што было больш-менш негатыўнае, калі там былі гісторыі пра нейкіх маньякаў, ці пра нейкіх адмоўных персанажаў, мы гэтага не бралі.
Фестываль «Напрамак Усход» будзе доўжыцца да 9 кастрычніка. Афіша на сайце беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі, які выступае галоўным арганізатарам. Уваход на ўсе спектаклі фэстывалю па бясплатных запрашэннях, якія выдаюцца ў касе Беластоцкага драмтэатру на вуліцы Сураскай, 1.






Беларускае Радыё Рацыя





