BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пакажуць містэрыю «Інсургенты»

У Беластоку ідзе падрыхтоўка да пастаноўкі на сцэне драматычнага спектакля-містэрыі «Інсургенты».

Гэта п´еса пра паўстанцаў, пра тых, хто мужна паўстаў супраць ворага за вольнасць Радзімы, ахвяраваў сабою дзеля свабоды і незалежнасці бацькаўшчыны. Тэма п´есы актуальная да гэтага часу, гаворыць рэжысёр пастаноўкі Уладзь Лісоўскі:

– Тэма, каторая там падымалася, тэма волі, тэма таго, як набыць гэтую волю, і на колькі яна для нас важная, што мы гатовыя за яе заплаціць. Мы знайшлі гэтую тэму ў п’есе  «Інсургенты». Я хацеў усё ж такі адчуваць повязь мінулага з сённяшнім часам. Мне хацелася б, каб гэтае мінулае існавала недзе ў маім сэрцы, каб яно натхняла ў сённяшнія часы.

Сябры суполкі “Вольнай Беларусі” ў Беластоку, рэжысёр і акцёры звяртаюцца да ўсіх добрых людзей дапамагчы сродкамі на пастаноўку спектакля, які павінен адбыцца 30 красавіка ў Беластоку.

Падтрымаць ініцыятыву данатамі можна па спасылцы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя