Спектакль «Бежанцы 1915» — гэта кранальная і дакументальна дакладная гісторыя пра адно з найбуйнейшых прымусовых перасяленняў ХХ стагоддзя. Пастаноўка створана на аснове кнігі журналісткі і пісьменніцы Анэты Прымака-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы», узнагароджанай Гістарычнай прэміяй Polityka і тытулам «Гістарычная кніга года».

Над спектаклем працавала каманда творцаў з Польшчы і Беларусі. Праект рэалізаваны калектывам BY Teatr, які дзейнічае ў Варшаве і аб’ядноўвае беларускіх тэатральных дзеячаў, вымушаных пакінуць Беларусь з палітычных прычын. Асабісты досвед удзельнікаў трупы, звязаны са стратай радзімы і пачаткам жыцця ў новай краіне, узмацняе і дапаўняе гісторыі бежанцаў 1915 года.
Рэжысёрам спектакля стаў Андрэй Новік, аўтар сцэнарыя і драматургіі — Раман Паўлоўскі-Фэльберг. Музыку напісала Дар’я Новік, сцэнаграфію і касцюмы распрацавала Алена Семянюк, рэжысёрам святла выступіў Даніла Ганчароў. У спектаклі занятыя Марыя Чыквін, Андрэй Новік, Дар’я Новік і Алякс Сапрыкін.
Паказ спектакля адбудзецца 11 лютага а 18:00 у Беластоку, у Універсітэцкім цэнтры культуры і навукі (вул. Цялкоўскага, 1N).
Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы з Фонду прасоўвання культуры. Партнёрам пастаноўкі выступае Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.






