BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пакажуць спектакль “Бежанцы 1915”

Спектакль заснаваны на кнізе журналісткі і пісьменніцы Анэты Прымакі-Онішк “Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy”.

Пастаноўка перанясе гледача ў 1915 год, калі сотні тысяч жыхароў усходняй Польшчы былі вымушаныя пакінуць свае дамы і выехаць у невядомае – углыб Расейскай імперыі.

Асабісты досвед стваральнікаў надае спектаклю глыбокую эмацыйную сілу і робіць яго не толькі гістарычнай рэканструкцыяй, але і разважаннем пра тое, што значыць страціць радзіму і працягваць жыць, памятаючы свае карані.

Паказ адбудзецца 11 лютага ў Беластоку а 18:00 па адрасе: Uniwersyteckie Centrum Kultury i Nauki, (ul. Ciołkowskiego 1N).

Квіткі – 40 злотых поўны, 30 злотых ільготны па спасылцы.

Вытворца – BY Тэатр. Рэжысёр – Андрэй Новік. Ролі выконваюць: Марыя Чыквін, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Алекс Сапрыкін.

Паводле прэс-рэлізу