BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку паспрабуюць пабіць польскі рэкорд у Playing Blues Non Stop

22 выканаўцы з Польшчы і з-за мяжы зробяць шостую спробу пабіць польскі рэкорд у Playing Blues Non Stop.

Fot. PAP/Artur Reszko

Сёлета Podlasie Blues Marathon будзе доўжыцца 33 гадзіны і адбудзецца ў пабе Szeszian у Беластоку.

Цяперашні польскі рэкорд, устаноўлены год таму, складае 32 гадзіны. Сёлетні самы працяглы канцэрт у Польшчы пройдзе пад лёзунгам «Блюз і малодшыя браты».

На сцэне не будзе недахопу ў знакамітых блюзавых выканаўцах. Выступіць легенда польскага і беластоцкага блюзу Kasa Chorych. Гэтым разам Яраслаў Цяскоў і кампанія прадставяць свой рэпертуар у акустычнай версіі. Kasa Chorych адкрывае Беластоцкі марафон. Гурт выйдзе на сцэну Szeszian Pub у Беластоку ў пятніцу 13 снежня а 17-й гадзіне.

Фініш 6-га Падляшскага блюз-марафону адбудзецца пасля 33 гадзін бесперапыннага выканання блюзу ў нядзелю 15 снежня ў 2:00.