Ужо сёння, 23 траўня, а 17-й гадзіне, у Падляшскай філармоніі адбудзецца першы конкурсны дзень праслухоўванняў у межах 44-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2025». На сцэну выйдуць хоры з Польшчы, Нідэрландаў, Украіны і Эстоніі.

Дырэктар фестывалю Мікалай Бушко падзяліўся чаканнямі і асабліва адзначыў удзел калектываў з Украіны, якія, паводле яго слоў, нясуць з сабой не толькі музыку, але і надзею:
-Спадзяемся, што будзе таксама і мужчынскі хор. А напэўна будуць дзяўчаты і жанчыны. Мы ўсе, таксама як і харысты з Украіны, і харысты з другіх краін, і ўсе нармальныя людзі, чакаем, каб нарэшце наступіў мір. Вайна нікому не патрэбная, а прынамсі людзям мастацтва. Хоць і гавораць, што дзе гучыць музыка, там моўкнуць гарматы. Але, дай Бог, каб так было!
Уваход на праслухоўванні — вольны. Арганізатары заклікаюць далучыцца ўсіх, хто цэніць духоўнае мастацтва і хоча падтрымаць удзельнікаў сваёй прысутнасцю. Пачатак выступаў канкурсантаў а 17-й у Падляшскай філармоніі.



Беларускае Радыё Рацыя