
Беластоцкая галерэя «Маршанд» запрашае на чарговую выставу. Гэтым разам сваю творчую справаздачу тут робіць мастак з Гайнаўкі Яцэк Некраш. Выстава мае назву «Надрэалізм – індывідуальны і ўніверсальны змест».

На ёй прадстаўлены жывапіс, выкананы ў тэхніцы сухой пастэлі, а таксама работы ў змешанай тэхніцы. На выставе прадстаўлена каля 20 прац, – кажа Яцэк Некраш.
— Я ўвогуле называю сябе надрэалістам. Маё мастацтва спалучае ў сабе сюррэалізм, сімвалізм і магічны рэалізм, і тут я як творца, усё папраўдзе ствараецца з фантазіі, з нейкіх кароткіх візіяў, якія потым пераносяцца на паперу ў выглядзе рысункаў, а потым на падставе тых рысункаў я ўжо працую колерамі і на большым фармаце.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Яцэк Некраш нарадзіўся ў 1976 годзе ў Гайнаўцы. Дзевятнаццаць гадоў займаецца мастацкай творчасцю. У асноўным ён выкарыстоўвае пастэль, акрыл і вугаль. Яго працы вагаюцца паміж сюррэалізмам, сімвалізмам і магічным рэалізмам. Мастак захапляецца чалавечай падсвядомасцю і тым, што яна хавае. Выстава будзе працаваць два тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя






