BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прадставілі кнігу пра ратаванне яўрэяў польскім духавенствам

У Архідыяцэзіяльным архіве і музеі ў Беластоку адбыліся лекцыя і прэзентацыя кнігі ксяндза Тадэвуша Крагеля пад назвай «Выратаванне яўрэяў польскім духавенствам падчас Другой сусветнай вайны».

Пра выданне распавёў сам аўтар:

Вось я паспрабаваў прасачыць усю дыяцэзію і аказалася, што ў мяне дакументальна 144 святары, у тым ліку тры семінарысты, так што маштабы выратавання яўрэяў духавенствам вялікія. Трэба сказаць, што выратаванне яўрэяў каралася смерцю як для таго, хто іх хаваў, так і для схаваных яўрэяў, і за гэта загінула шэсць ці сем нашых святароў,

Прэзентацыя кнігі ксяндза Тадэвуша Крагеля «Выратаванне яўрэяў польскім духавенствам падчас Другой сусветнай вайны»м прайшла ў межах 42-х Дзён хрысціянскай культуры ў Беластоку. Выданне даступнае для набыцця ў Архідыяцэзіяльным архіве і музеі ў Беластоку.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя