7-га снежня ў Падляшскай бібліятэцы прадставілі пераклад Супрасльскага кодэкса на польскую мову.
Выданнем гэтай працы займалася сама Падляшская бібліятэка, а над перакладам працавалі ажно 28 спецыялістаў з усёй Польшчы.
Кажа ўдзельнік рэдакцыйнай групы, а. Яраслаў Ёзьвік:
Мы адмыслова выбралі гэты дзень – напярэдадні вігіліі. Уручаем нашым чытачам, і няхай чытачы пабачаць, над чым мы працавалі, і чакаем на крытыку. Відавочна, крытыка з’явіцца. Але мы гатовы да гэтага, бо мы ўпэўнены ў тым, што зрабілі.
Выданне і прэзентацыя польскамоўнага перакладу помніка рэлігійнай літаратуры ХІ ст. сталася фактычным закрыццём года Супрасльскага кодэкса ў Падляшскім ваяводстве, патранат над якім ўзяў на сябе Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя