BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прадставілі праграму фестывалю „Гайнаўка 2025”

У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная 44-аму Міжнароднаму фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2025”, які адбудзецца з 21 па 25 траўня.

Дырэктар фестывалю Мікалай Бушко прадставіў падрабязную праграму і расказаў пра ідэю і фармат сёлетняга фестывалю:

Спадзеямся на знакамітых выканаўцаў. Прагучыць выдатная музыка, у тым ліку музыка беларускіх кампазітараў. Будуць хоры з 9 краін свету – ад Галандыі на захадзе да Казахстану на ўсходзе. Спадзяемся на дзіцячы хор “Мара” – гэта дзеці з Варшавы – дзеці ўцекачоў з Беларусі.

Урачыстае адкрыццё 44-ага Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2025”, і інагурацыйны канцэрт адбудуцца 21 траўня а 18:30 у Падляшскай філармоніі (вул. Падлесная, 2). Уваход вольны.

Праграма фестывалю: http://festiwal-hajnowka.pl/.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота podlaskie.eu