BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прагучаў беларускі блюз

У культурнай прасторы і пабе B4you у Беластоку адбылося незвычайнае музычнае падарожжа — канцэрт беларускага блюзу.

Музыка Юрый Несцярэнка
Музыка Юрый Несцярэнка

На імправізаванай сцэне выступіў вядомы музыкант з Бялынічаў Юрый Несцярэнка, якога часта называюць «каралём беларускага блюзу». Выступ сабраў некалькі дзясяткаў слухачоў, якія мелі магчымасць адчуць непаўторную атмасферу гэтага жанру.

Музыканту дапамагаў кіраўнік Беластоцкага Музычнага клуба Антось Сіроцін:

– Юрыя Несцярэнку я ведаю даволі даўно, ужо мо гадоў дваццаць, але ніколі не спаткаўся з ім сам-насам, то бок я ведаў пра яго творчасць, пра яго дзеянні. І для мяне ён такі чалавек, які марыць і рэалізуе свае мары. Я ў ім бачу вялікае падабенства да таго, што атрымоўваецца зараз. Таму для мяне гэта, як прыклад.

Юрый Несцярэнка
Юрый Несцярэнка

Па словах Юрыя Несцярэнкі канцэрт у Беластоку яму вельмі спадабаўся:

– А мы вельмі хваляваліся. Дакладней, я не хваляваўся, а вось знаёмыя мае калегі-музыканты хваляваліся, ці прыйдзе народ, ці збяруцца людзі. Усё выдатна, у мяне не было адчуванне пустой залі, так што ўсе – па-сапраўднаму блюзавая публіка, якая сабралася на нейкі час. Гэта ўстанова ператварылася ў блюзавую ўстанову ў лепшых традыцыях.

Арганізатарам імпрэзы быў Беластоцкі музычны клуб, які «спыніў» сваё існаванне ў прасторы і пабе B4you, але па словах Антося Сіроціна канцэрты працягнуцца на іншых пляцоўках Беластока.

Цалкам матэрыял:

Юрый Несцярэнка выступае ў Беластоку
Юрый Несцярэнка выступае ў Беластоку
Юрый Несцярэнка і Ігар Палынскі
Юрый Несцярэнка і Ігар Палынскі
Падчас канцэрта Юрыя Несцярэнкі ў Беластоку
Падчас канцэрта Юрыя Несцярэнкі ў Беластоку

Беларускае Радыё Рацыя