На гістарычным аддзяленні Беластоцкага ўніверсітэта прайшла адкрытая сустрэча з аўтарамі кнігі пра Кітай, якая мае назву «Nowa gra w Chińczyka».

Гэтая кніга важная для таго, каб зразумець феномен сучаснага Кітая. Чым ён можа быць карысны для Польшчы і якіх рызыкаў ад яго чакаць. Кажа адзін з яе аўтараў – прафесар, кітаявед, былы польскі дыпламат у краінах Паўднёва-Усходней Азіі Богдан Гуральчык:
– Еўропа мусіць больш цікавіцца Кітаем, незалежна ад таго, ці разумеем мы Еўропу як Беларусь, Польшчу, Нямеччыну ці Гіспанію. Гэта непазбежны паварот, таму што свет павярнуўся да Азіі. А Азія – гэта перш за ўсё Кітай як моцнае эканамічнае, гандлёвае і ўсё больш тэхналагічнае ўтварэнне.
Суаўтар кнігі, шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Кітаі Томаш Саевіч адзначае, што кніга «Nowa gra w Chińczyka» вартая таго, каб, у тым ліку, добра разумець тыя геапалітычныя працэсы, якія адбываюцца зараз вакол нашага Усходне-Еўрапейскага рэгіёна.
– Можна сказаць, што ў сённяшнім свеце не ведаць пра Кітай – гэта не ведаць, што здарыцца заўтра. Гэта не прадказваць тое, у якім напрамку пойдзе свет, бо, на жаль, тое, што адбываецца ў Кітаі, у вялікай ступені вызначае нейкія трэнды, нейкія напрамкі таго, што адбываецца ў свеце. Так што гэта кніжка «Nowa gra w Chińczyka» – гэта энцыклапедыя таго, як разумець сучасны свет, як разумець гэтыя працэсы, якія адбываюцца вакол нас.
Акрамя вышэйзгаданых – прафесара Богдана Гуральчынка і журналіста Томаша Саевіча, трэцім суаўтарам кнігі «Nowa gra w Chińczyka» выступіў таксама кітаявед, перакладчык і доктар навук – Марцін Якобы.
Цалкам матэрыял:














Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя