BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшла сустрэча з Ежым Плютовічам

У беластоцкай галерэі імя Сляндзінскіх прайшла сустрэча з паэтам і эсэістам, Ежым Плютовічам. Удзельнікі маглі пачуць новыя творы літаратара, якія выйдуць у друку яшчэ да канца таго года. Сустрэчу вёў старшыня Фонда Суседзі і выдавец паэтычных томікаў паэта, Андрэй Каліноўскі. У размове з ім Ежы Плютовіч расказваў пра творчасць, філасофію і сваё жыццё і захапленні.

У гэтым мяне цікавіць тое, што я назваў абаронай вялікага мадэрнізму, вялікай эпохі, якая мінула, і сёння гэтая эпоха неяк менш выразная. Няма вялікіх сістэм, вялікіх людзей, якія нешта важнае перадалі. Гэта проста нататкі з нейкіх іншых кніг, нататкі на палях. Нічога новага не выявіла сябе.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Ежы Плютовіч нарадзіўся ў Бельску Падляшскім. Скончыў расейскую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Жыве ў Беластоку. Першы том вершаў Niegdyś to znaczy nigdy выйшаў у 1975 г. Тройчы лаўрэат прэміі ім. Вяслава Казанецкага.

Ежы Плутовіч таксама перакладчык, пераклаў, сярод іншага: раманы Сакрата Яновіча і Базыля Петручука.

Беларускае Радыё Рацыя