BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшоў фестываль “PODKOFFA”



У Беластоку зайгралі музыкі з гміны Чаромха. Нагодай для канцэрту стаў фестываль “PODKOFFA”, які штогод збірае аматараў фолк-музыкі. Пра гісторыю фестывалю распавёў музыка, удзельнік гурту “Czeremszyna” Міраслаў Самасюк:

– 15 фестываль “PODKOFFA” адкрыты. Вы прыгажэеце, усё яшчэ маладыя, а мы граем на сцэне ўжо сямнаццаты год. Можна было б сказаць, што ўжо сямнаццаты фестываль, калі б не тое, што двойчы з-за пандэміі мы не маглі быць.

Таксама ўдзел у фестывалі ўзялі гурты “Po 50-ce”, “La Venders” ды “Waglewski & Pospieszalski”. Апроч таго для гасцей свята падрыхтавалі фота-выставу “Тутэйшыя”.

У першым сэце грала “Czeremszyna”, якую надзвычай цёпла прымала публіка

На сцэне гурт “Po 50-ce”, які парадаваў старым добрым рок-н-ролам

Трэцім у праграме выступіў больш моладзевы гурт “La Venders” з больш “цяжкімі” кампазіцыямі

Завяршаў доўгую канцэртную праграму дуэт Войцэх Ваглеўскі-Матэвуш Паспешальскі. Мэтры сцэны шмат імправізавалі і парадавалі прысутных высокапрафесійным выкананнем сваіх твораў.

Беларускае Радыё Рацыя