BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшоў майстар-клас па калыханках беларусаў Падляшша

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку правёў адзін з заняткаў з серыі майстар-класаў па традыцыйных спевах пад назвай «Песні Беласточчыны». Адмысловая ўвага была нададзена калыханкам, якія былі ўзятыя з фанаграфічных архіваў вядомага беластоцкага фалькларыста Сцяпана Копы.

Кажа ўдзельнік майста-класа Караль Явароўскі:

У мяне ўжо дзеткі падраслі, наймалодшы мае 5 год, але я думаю файна, каб пасяпяваць ім яшчэ трохі нашай песні. Мая мама калі спявала “люлі-люлі, прыляцелі куры”, а мая жонка знае “люлі-люлі”, нешта іншае, ужо не памятаю. Але файна, каб гэтыя калыханкі паспяваць, іншым дзецям пераказаць.

Доўгатэрміновы эфект супольных спеўных заняткаў для беларусаў адзначыў каардынатар праекта Зміцер Косцін:

– Робіцца ўсё для таго, каб была прастора сустрэцца. Вельмі часта людзі цяпер жывуць работа-дом, і рэдка калі выходзяць. А ёсць магчымасць сустрэцца, пазнаёміцца, падзяліцца думкамі, і магчыма навязаць нейкія сувязі, кантакты.

Цалкам матэрыял:

Арганізатары плануюць прадоўжыць серыю майстар-класаў, прысвечаных традыцыйным спевам Падляшша. На працягу года Цэнтр беларускай культуры правядзе заняткі па абрадавых падляшскіх песнях: велікодных, летніх, песнях ураджаю, вясельных напеваў і калядках.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя