У Беластоку цягам двух дзён прайшоў першы Беларускі калядны фестываль. Ён уключыў у сябе ў першы дзень – майстар-класы па прыгатаванню традыцыйных калядных страваў. Пасля яго музычнае падарожжа па калядках розных краін і народаў свету. У другі дзень прайшлі адмысловыя майстар-класы па выцінанцы і пляценю саламяных павукоў. А завяршыўся фестываль – традыцыйнай батлейкай і калядоўшчыкамі.

Гавораць арганізатары і ўдзельнікі фэсту.
– Фармат, можа, крыху камерны, але мы шукалі такія спосабы праводзіць час і дзяліцца святочнай атмасферай у розных месцах і формах. Думаю, у цэлым, гэта атрымалася нядрэнна, бо пасля кожнай сустрэчы людзі выходзілі ў добрым настроі, задаволеныя і ўдзячныя. Кожны раз чуваць, як людзі гавораць: варта гэта паўтараць
Першы Беларускі калядны фестываль у Беластоку прайшоў пры супрацы Цэнтра беларускай культуры, беларускай дыяспары і беларускага хаба «Новая зямля».














Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






