Фонд адкрытай адукацыі, Галерэя Слендзінскіх ў Беластоку і суполка “Яўрэйскія мясціны Беластока” зладзілі трэнінг для настаўнікаў і выхавацеляў пад назвай “Краязнаўства – ключ да разумення гісторыі дзяржавы і нацыі”.

Кажа арганізатар, прэзідэнт Фонда адкрытай адукацыі і дырэктар пачатковай школы №20 у Беластоку, Марыюш Сакалоўскі:
– Габрэйская гісторыя Беласточчыны дагэтуль застаецца недаследаванай тэмай і вельмі рэдка выкарыстоўваецца выкладчыкамі для гістарычнага навучання мясцовай гісторыі. Таму мне здаецца, што настаўнікам беластоцкіх школаў Падляшскага ваяводства варта было б наладжваць кантакты, размаўляць разам пра гэту гісторыю, думаць, як выкарыстоўваць гэтыя гістарычныя эпізоды на штодзённых уроках і ў працы з моладдзю. Польскія школы зноў сталі мультыкультурнымі. Там навучаюцца студэнты з Беларусі і Украіны. І мы хочам выхоўваць нашу моладзь на гэтых гісторыях і гісторыях нянавісці да адкрытасці, талерантнасці і проста каб наша моладзь рабіла высновы з мінулага.
Удзельнікі трэнінгу азнаёміліся з адукацыйнымі і культурнымі мажлівасцямі Музея памяці габрэяў Беласточчыны “MIEJSCE” у Беластоку, біяграфіямі славутых яўрэяў горада, а таксама з трыма маршрутамі па гарадскіх яўрэйскіх месцах, які будуць выкарыстаны ў будучай працы з навучэнцамі. Праект фінансуецца Інстытутам нацыянальнай спадчыны.
Фота Беларускага Радыё Рацыя:













Беларускае Радыё Рацыя






