У Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Каляндар памяці паводле Бруна Шульца» польскай мастачкі Міры Жэлехавер-Алексюн. Вернісаж сабраў шматлікіх аматараў мастацтва, даследчыкаў і прадстаўнікоў культурнай супольнасці.

Кажа мастачка Міра Жэлехавер-Алексюн:
– Выстава «Каляндар памяці паводле Бруна Шульца» звязана з Шульцам таму, што я рабіла сцэнаграфію да спектакля ў Амерыцы, які быў створаны на падставе тэкстаў Шульца. Хацела паказаць, што ён як бы прадбачыў гэты жахлівы Халакост.

Куратар выставы, беластоцкі актывіст Дарыюш Шада-Бажышкоўскі, падкрэсліў важнасць гэтай падзеі для культурнай прасторы горада:
– Гэтая выстава вельмі артыстычная, і акрамя таго яна апавядае не толькі пра самога Бруна Шульца, але ў маім разуменні яшчэ пра памяць, пра ўвагу да таго, што было, пра ўвагу да іншасці, памяці і пра добрае, але і пра злое, пра любоў, але і пра здраду.
Бруна Шульц (1892–1942) – выбітны польска-яўрэйскі пісьменнік, мастак і прадстаўнік магічнага рэалізму. Шульц загінуў падчас акупацыі, але яго мастацкая спадчына працягвае натхняць творцаў у розных галінах мастацтва. Выстава «Каляндар памяці паводле Бруна Шульца» працуе да сярэдзіны сакавіка ў Галерэі імя Слендзінскіх у Беластоку (ul. Waryńskiego 24A).
Цалкам матэрыял:














Беларускае Радыё Рацыя






