26 сакавіка ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася прэзентацыя альбома «Той час даны нам» з вершамі Зоі Сачко на падляшскай мове і фотаздымкамі Пятра Лазавіка.

Сустрэча сабрала поўную залу аматараў літаратуры і культуры, якія з цікавасцю слухалі аўтара і разглядалі фотаздымкі. Зоя Сачко дзялілася гісторыямі стварэння сваіх твораў і радасцю ад магчымасці сустрэцца з чытачамі:
– Людзі прымаюць аднак, як сустракаюцца з тымі, хто піша, што аўтар прачытае і інтэрпрэтуе тое ўсё сваё. Як кажуць слухачы, гэта зусім іншае разуменне, калі яны самі чытаюць. Зусім па-іншаму ўспрымаецца, калі аўтар чытае.
Пётр Лазавік распавёў, як яго фотавыстава «Праваслаўныя прыдарожныя крыжы ў культурным ландшафце Бельскай зямлі» лягла ў аснову афармлення кнігі:
– Здымкі былі зроблены ў Бельскім павеце. Ужо шмат гадоў фатаргафую крыжы і каплічкі, каб некаторыя аб’екты захаваць ад знікнення, бо ўжо многіх няма. І мы падумалі, што файна было б зрабіць такое выданне, і зрабілі.
Таксама падчас мерапрыемства былі прадстаўлены найноўшыя нумары выдання «Бельскі гасцінец», што дазволіла наведвальнікам пазнаёміцца з сучаснымі культурнымі падзеямі рэгіёна.
Цалкам матэрыял:





















Беларускае Радыё Рацыя






