BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прэзентавалі лічбавую базу народных творцаў Падляшша

У Падляшскім інстытуце культуры адбылася прэзентацыя абноўленай платформы E-tradycja — лічбавай базы, якая збірае інфармацыю пра народных творцаў і фальклорныя калектывы рэгіёна.

Праект створаны, каб захаваць і зрабіць даступнай культурную спадчыну Падляшша.

Кажа намесніца дырэктара Падляшскага інстытута культуры Агнешка Яблоньска:

– Лічбавая база народных калектываў служыць ахове нематэрыяльнай спадчыны і інтэгруе супольнасць народных калектываў. А перадусім служыць рэкламе нашага рэгіёна. Акрамя таго ў калектываў з’яўляцца шанец паказацца не толькі ў нашым рэгіёне, але і ў цэлым па краіне і па-за яе межамі.

Паводле Яблоньскай, платформа E-tradycja сабрала ў адным месцы апісанні больш як 30 калектываў з розных частак рэгіёна, матэрыялы пра іх рэпертуар і фатаграфіі. Сярод прадстаўленых у базе калектываў — таксама два беларускія фальклорныя гурты: ансамбль беларускай песні “Маланка” (Бельск-Падляшскі) і ансамбль беларускай народнай песні “Разспяваны Гарадок” (Гарадок).

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і PIK.