У Беластоку пройдзе традыцыйны шматгадзінны блюз-марафон. У гэтым годзе ён будзе праходзіць пад дэвізам «Блюз і Малодшыя Браты». Цягам 33-гадзіннага безперапыннага марафону зайграюць 22 гурты і блюзмэны з Польшчы і замежжа. І такім чынам будзе пабіты мінулагодні рэкорд.

Гаворыць арганізатар беластоцкага блюз-марафону – журналіст і музыка гурта Gęsia Skórka Марэк Гансяроўскі.
– Сёлетні канцэрт праходзіць пад лозунгам «Блюз і малодшыя браты» і возьме ўдзел пераважна блюзавых музыкаў, але будуць і элементы джазу, а таксама элементы року, фанку і фолку. Будзе 33 гадзіны бесперапыннага экшэна, паслухайце, гэта адбываецца. Сапраўды прыходзьце. Варта ўпасці ў музычны транс і сустрэцца з сябрамі, напэўна, шматлікімі, і паслухаць сапраўды добрую музыку.
Беластоцкі блюз-марафон распачнецца ў пятніцу 13 снежня а 17-й гадзіне з выступу легендарнага гурта Kasa Chorych і будзе трываць 33 гадзіны да 2 ночы нядзелі 15 снежня.
Рэкордны па даўжыні канцэрт будзе гучаць у пабе Sześcian, што месціцца па вуліцы Варшаўскай.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя