BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пройдзе 43-і Міжнародны фестываль «Гайнаўка 2024»

43-ы Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2024» стартуе ў Беластоку ўжо 29 траўня ў канцэртнай залі Падляшскай Оперы і Філармоніі пры вуліцы Падлеснай.

Сёлетні фестываль прысвечаны памяці шматгадовага старшыні журы фестывалю, прафесара Рамуальда Твардоўскага. Кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:

-Яго роля і дапамога – неацанімыя. 41 год быў старшынём журы, 23 гады, здаецца, быў старшынём Фонда Царкоўная музыка, які з’яўляецца арганізатарам фестывалю. Ён настолькі спалучаўся з фестывалем, што многія лічылі яго заснавальнікам фестывалю.

У межах фестывалю «Гайнаўка 2024» у Беластоку выступяць хоры з Польшчы, Украіны, Літвы, Малдовы, Венгрыі і Арменіі. Вольную Беларусь прадставіць хор «Канкордыя» з Варшавы. Фестываль завершыцца 2-га чэрвеня.

Падрабязная праграма тут: http://festiwal-hajnowka.pl/.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя