BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пройдзе “Бязмежжа”

Праграма літаратурнага семінара «Бязмежжа», арганізаванага ў Беластоку з 29 лістапада па 1 снежня 2024 г. Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва», Міжнародным Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім саюзам у Польшчы пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы і Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

Месца семінара – WANS Wschodnioeuropejska Akademia Nauk Stosowanych, ul. Ciepła 40
былая Wyższa Szkoła Finansów i Zarządzania

Медыйны патранаж – Беларускае Радыё Рацыя

Cустрэча семінара – галоўны ўваход у будынак школы, частка А, зала 107

Пятніца, 29 лістапада 2024 г.

11.00 – 12.00 – Прыезд удзельнікаў у сядзібу Беларускага Радыё Рацыя, вуліца Цепла 1/7

13.00 – 13.30 Адкрыццё семінара арганізатарамі – Яўген Вапа і Ціхан Чарнякевіч – Беларускае, бязмежнае вандраванне

13.30 – 14.15 – «Не давай знікнуць мінуламу, інакш няма сэнсу ў сённяшнім
і будучыні» – Алесь Аркуш пра літаратурнае «Бязмежжа» словам і вобразам

14.30 – 15.15 – «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» – Вечнасць беларускага лёсу ў ніўскіх вандраваннях Ганны Кандрацюк – Уладзімір Някляеў

15.30 – 16.15 – Звышверш – прэм’ера адмысловай музычнай праграмы памяці Надзеі Артымовіч – прэзентуе Віктар Сямашка

16.30 – 17.15 – кава–паўза

18.00 – Міра Лукша і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць на бенефіс Аўтаркі, напоўнены любоўю да слоў і людзей.

Кавярня «ФАМА», вул. Legionowa 5

Субота, 30 лістапада 2024 г.

10.00 – 10.30 Жыць і не прапасці – становішча беларускай літаратуры – Міжнародны Саюз беларускіх пісьменнікаў – Ціхан Чарнякевіч

10.30 – 11.00 – Год Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку – час ідэй
і рэалій – Анатоль Вап

11.15 – 11.45 –Быць і застацца тутака беларусам – расчараванні і спадзяванні Паўла Станкевіча – Фонд «Тутака»

11.45 – 12.15 – Беларускі Пэн-клуб – конкурсы, фестывалі, выдавецтвы
ў замежжы – ці рэальная прысутнасць у беларуска–сусветнай культуры? – Таццяна Нядбай

12.30 – 14.00 – Літаратурнае бязмежжа вечнай пушчы – юбілей 65-годдзя Міхала Андрасюка. Дакументальнае кіно Міколы Ваўранюка пра юбіляра. Размова Марціна Рэмбача,перакладчыка твораў на польскую мовую, з Міхалам Андрасюком. Аўтарскае чытанне новага рамана Міхала Андрасюка

15.00 – 15.30 –  Беластоцкі час Кастуся Касяка – запіс дзён у апошнім выдадзеным нумары «Дзеяслова». «Рэпатрыяцыя беларусаў Беласточчыны 1944-1948» – кніжка Сяргея Чыгрына – выданне «Нівы», 2024

15.35 – 16.00 – Зразумець словы ў крохкасці недаказанага – паэтычная сфера Кацярыны Сянкевіч

16.05 – 16.30 – Віленскія настроі Ціхана Чарнякевіча

16.35 – 17.00 – У цені словы не маўчаць – Валянціна Аксак

17.10 – 17.40 –  Азірнуўшы прамінулы шлях. Вечар падарожжаў са Змітром Бартосікам

17.50 – 18.30 –  «Сёмы дзень – тутэйшая, падляшская балада… » Андрэя Сцепанюка

18.40 – 19.20 – Крэва – святое дрэва Уладзіміра Някляева. Якая Ітака
ў беларускага слова? – пытае Яўген Вапа

Нядзеля, 1 снежня 2024 г.

10.00 – 13.00 – Арганізацыйна-праектныя размовы ўдзельнікаў. Час для медыяў

Спіс удзельнікаў

літаратурнага семінара «Бязмежжа»

Беласток, 29 лістапада – 1 снежня 2024 г.

  1. Міхал Андрасюк – пісьменнік, Гайнаўка
  2. Ганна Кандрацюк – журналіст, пісьменніца, Беласток
  3. Міра Лукша – журналіст, пісьменніца, Беласток
  4. Юры Каліна – тэлежурналіст, Беласток
  5. Уладзімір Някляеў – літаратар, Мінск – Уроцлаў
  6. Кацярына Сянкевіч – паэтэса, мастачка, Падляшша
  7. Таццяна Нядбай – паэтэса, Беларускі ПЭН-клуб, Мінск – Варшава
  8. Андрэй Сцепанюк – паэт, Бельск-Падляшскі
  9. Віктар Стахвюк – пісьменнік, Трасцянка
  10. Алесь Аркуш – пісьменнік, Полацк – Беласток
  11. Таццяна Карпіловіч – музыка, Мінск – Варшава
  12. Зміцер Бартосік – празаік, перакладчык, бард, Мінск – Варшава
  13. Павел Станкевіч – фонд «Тутака», Беласток
  14. Валянціна Аксак – паэтэса, Мінск – Беласток
  15. Марцін Рэмбач – перакладчык – Беласток
  16. Юры Плютовіч – паэт, эсэіст – Беласток
  17. Уршуля Шубзда – журналіст, рэпарцёр Беласток
  18. Ціхан Чарнякевіч – эсэіст, паэт, перакладчык, Мінск – Вільня
  19. Яўген Вапа – выдавец, рэдактар, Беласток
  20. Аляксандр Уліцёнак – рэдактар, выдавец, Мінск – Варшава
  21. Юрка Ляшчынскі – Радыё Рацыя, Беласток
  22. Анатоль Вап – дырэктар Беларускага цэнтра культуры, Беласток
  23. Кастусь Касяк – празаік, літаратурны эсэіст, Мінск – Беласток
  24. Дар’я Бялькевіч – паэтэса, Мінск – Беласток
  25. Алег Латышонак – выдавец, перакладчык, Беласток
  26. Дарыюш Жукоўскі – паэт, публіцыст, Велішаў каля Варшавы
  27. Віктар Сямашка – паэт, музыка, Мінск – Беласток
  28. Аляксей Бацюкоў – эсэіст, паэт, Магілёў – Беласток
  29. Надзея Салаўёва – культурны менеджар, Магілёў – Беласток
  30. Яўген Янчук – культуролаг, Гайнаўка
  31. Мікола Папека – паэт, Берасцейшчына – Падляшша

Беларускае Радыё Рацыя