Камунікацыйны кансультант і аўтар сацыяльных праектаў Андрэй Эзерын выдаў сваю першую кнігу «Ген мігранта. Пачатак». «Я не псіхолаг, але людзі, якія займаюцца камунікацыяй, маюць пэўны досвед, разуменне, як дапамагаць чалавеку. Ва ўсіх 25 маіх фрашках ці гісторыях прыхаваныя лайфхакі», — кажа аўтар.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 15 лютага (нядзеля) ў Беластоку у Хабе “Новая Зямля”. Пачатак в16-й гадзіне.






