BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пройдзе спектакль “Мая мама ў турме”

Успаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў ляглі ў аснову спектакля «Мая мама ў турме». Яго паставіла гарадзенская рэжысёрка Наталля Лявонава па кнізе іншай гарадзенкі Вольгі Вялічкі (засуджанай паводле так званай спецвытворчасці) пра жыццё, мары і казкі дзяцей палітвязняў.

Спектакль у Беластоку пройдзе двойчы 20 лютага – а 17.00 і 19.00

Месца паказу: Centrum Kulturalne w Dobrym Tonie (ul. Legionowa 30, lok. 211, CH Sienny Rynek)
Браніраванне месцаў на сайце dobryton.org або праз SMS на нумар +48 507 760 601.
Спектакль будзе ісці на беларускай мове з перакладам на польскую мову субтытрамі.

Напомнім, што гэтая кніжка, агучаная аўтаркай Вольгай Вялічкай, гучыць зараз у эфіры нашага радыё.