BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку распачалася 2-ая Падляшская археалагічная канферэнцыя

У беластоцкай Ратушы распачала працу Другая Падляшская археалагічная канферэнцыя.

Разам з беларускімі ўдзельнікамі выказаўся і арганізатар мерапрыемства, археолаг Губерт Ляпёнка, які адзначыў, што падзея адкрытая для вольных слухачоў:

– Канферэнцыя адкрыта, яна сабрала вялікую колькасць навукоўцаў.

– Буду чытаць даклад пра рымскія манеты, пра знаходкі на Гарадзеншчыне. Ёсць шмат знаходак. Уплыў готаў на землі нашага Панямоння.

– Я буду распавядаць пра шыйныя грыўні ранняга Сярэднявечча ў Літве, Латвіі, на тэрыторыі Калінінградскай вобласці і на Беларусі.

Даследчыца з Украіны Алена Чарненка прадставіла новыя факты па выніках вывучэння гарадзенскай Каложы — аднаго з найстарэйшых храмаў на тэрыторыі Беларусі:

– Гарадзенская архітэктурная школа ўнікальная. Мае шмат супольных рыс, якія аналагічныя сабору Святога Васіля ў Обручы. Мае супольныя асаблівасці і з Пятніцкай царкавой у Чарнігаве. То бок, падобна, што тыя ж самыя будаўнікі працавалі і ў Обручы, і ў Чарнігаве, і ў Гародні.

Другая Падляшская археалагічная канферэнцыя праходзіць 24–25 красавіка і знаходзіцца пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства Лукаша Прокорыма і Падляшскага ваяводскага кансерватара помнікаў д-р інж. Адама Мусюка.

Праграма канферэнцыі даступная па спасылцы: https://bit.ly/4jfBxD2

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя