BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пачалася выстава на памяць Валерыяна Бялецкага

Да гадавіны Варшаўскага паўстання ў беластоцкім музеі войска пачала працу выстава ў гонар Валерыяна Бялецкага. Вядомага ўдзельніка паўстання, а ў будучыні – галоўнага архітэктара Беластока, які аднаўляў горад пасля вайны. Аб асобе Валерыяна распавёў аўтар выставы Марцін Казіньскі:

— Сёння разам мы можам ушанаваць памяць паўстанцаў, удзельнікаў, герояў падзей 80-гадовай даўніны. Адзін з найважнейшых для нас герояў – Валерыян Бялецкі, на псеўданім Інжынер Ян, што ўвайшоў у вялікую гісторыю як стваральнік паўстанцкага аўтамабіля «Kubuś».

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, малюнкі-напрацоўкі Валерыяна, а таксама фільм Кацярыны Савіцкай, якая прысвяціла стужку свайму знакамітаму дзеду. Наведаць выставу можна будзе да 2 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя