BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку распачаўся Міжнародны фестываль фотаздымкаў INTERPHOTO 2024

На тэрыторыі студэнцкага гарадка Універсітэта ў Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага фестываля фотаздымкаў INTERPHOTO 2024. У сёлетнім фестывалі прымуць удзел больш за 200 фотамастакоў з Беларусі, Чэхіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Украіны і іншых краін Еўропы і свету.

Удзельнікаў з Беларусі прадставіў дырэктар фестываля Гжэгаж Ермацэвіч:

Заўсёды пры кожнай магчымасці, калі мы праводзім фестываль, паказваем фатаграфіі з суседніх краін. Заўсёды ёсць прадстаўнік Беларусі, і гэтым разам таксама. Гэта Максім Сарычаў. Але дадаткова ў нас ёсць выстава, якая расказвае пра сучасную гісторыю Беларусі. Пра тое, што адбываецца з людзьмі, якія мусяць эміграваць, уцякаць з рэжымнай краіны. Гэтую выставу стварылі Пётр Вуйцік і Ірына Арахоўская. Гэтая тэма, звязаная з Беларуссю, таксама для нас вельмі важная і блізкая нашаму сэрцу.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Фестываль Interphoto дзейнічае як біенале з 2013 года, з акцэнтам на грамадска-гістарычную праблематыку ў Польшчы і краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сёлета на ўручэнні Гран-пры ў Беластоку будуць прадстаўлены праекты мастакоў з усяго свету, 10 з іх прымуць удзел у выніковай выставе. Фотафестываль падтрыманы Падляшскім ваяводствам.

Праграма Міжнароднага фестываля фотаздымкаў INTERPHOTO 2024 тут: https://www.interphoto.pl/harmonogram-2024/

Беларускае Радыё Рацыя