BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку распавялі пра баталістыку Вялікага Княства Літоўскага

У Беластоку ў беларускім хабе «Новая зямля» прайшла чарговая лекцыя гістарычнага клуба Beer&History з цыкла «Твая гісторыя». Гэтым разам размова вялася пра – баталістыку часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторык Мікола Волкаў распавёў прысутным пра знакавыя вайсковыя перамогі нашых продкаў, пра тое, як іх уяўлялі сабе сучаснікі на карцінах, малюнках ды гравюрах таго часу.

– Баталістыка нас пачынае развівацца ў 16 ст., і ўжо бачна, што на пачатак 17 ст. галоўныя роды ВКЛ пачынаюць разумець, што трэба ствараць сваю візуальную прапаганду, трэба паказваць свае перамогі для дасягнення сваіх публічных і палітычных мэтаў. І вось гэта візуальнае прадстаўленне сваіх перамог становіцца адной з важных формаў рэпрэзентацыі. Зараз такіх карцін з выявамі перамог захавалася вельмі мала. Таму такое ўяўленне, што ў нас бедная гісторыя і не было перамог.

Па словах гісторыка ў розных краінах у музейных зборах зараз захоўваюцца каля паўсотні карцін, малюнкаў, гравюр і іх копій, ды іншых розных відаў выяў батальных перамогаў, якія адлюстроўваюць ваярскую славу Вялікага Княства Літоўскага.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя