У Беластоку ў хабе “Новая Зямля” адбыўся выступ прафесара Аляксандра Пупцава на тэму «Штучны інтэлект у адукацыі: роля і магчымасці выкарыстання». Паводле Пупцава, тэхналогіі могуць быць інструментам у працы СМІ, аднак не заменяць чалавечы фактар і адказнасць за змест.

Прафесар заўважыў, што штучны інтэлект не заменіць журналістыку:
– У будучым журналістыку ён не заменіць, але трэба думаць, што ён будзе вельмі вялікую дапамогу аказваць, напрыклад, пабудова сцэнарыя, аналіз фільмаў, персанажаў, наогул мантаванне нейкіх кадраў, распрацоўка персанажаў, асабліва ў анімацыі.
Сустрэча ў Беластоку сабрала некалькі дзясяткаў беларусаў, што цікавяцца тэмай штучнага інтэлекту, а сама лекцыя адбылася ў межах міжнароднага праекту Erasmus Plus.



Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






