Беларускую традыцыю «Дзяды» абмеркавалі ў беластоцкім хабе «Новая Зямля» падчас курсаў «Мова Нанова».

Пра традыцыю Дзядоў і шлях да вывучэння гэтай традыцыі распавяла даследчыца Таццяна Калач:
– Таму што гэта памяць. Па-другое, скажу пра сябе, часцей за ўсё няма нейкіх адказаў на пэўныя пытанні. Шмат хто можа ладзіць нейкія традыцыі, ці задаваць пытанні. Я зараз скажу пра маладое пакаленне. Нават я, калі была падлеткам, задавала пытанні – і не знаходзіла адказы. Таму вывучэнне гэтай тэмы – гэта не проста цікавасць, а захаванне менавіта гэтай самай традыцыі і перадача ведаў розным пакаленням.
На яе думку, у Беларусі Дзяды маглі адзначаць некалькі разоў на год:
– Чатыры разы, павязана было з асноўнымі порамі года. Гэта вясна, лета, восень і зіма. Самымі асноўнымі, па беларускай традыцыі, лічыліся восеньскія Дзяды, таму што ў гэты перыяд знікала мяжа паміж сусветам жывых і сусветам памерлых.
Таццяна Калач адзначыла, што больш даведацца пра традыцыі Дзядоў можна на яе віртуальнай лекцыі, спасылкі на якую можна знайсці ў яе сацыяльных сетках.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






