BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку выйдуць успаміны Ларысы Геніюш

«Як жыць – дык жыць для Беларусі» – у Беластоку выйдуць успаміны Ларысы Геніюш, якія ў Беларусі выходзілі як «Споведзь». Фонд Kamunikat.org і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку выдаюць цяпер гэтыя ўспаміны пад загалоўкам «Птушкі бяз гнёздаў».

Фота: Kamunikat.shop

Кнігу можна ўжо цяпер замовіць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop. Высылка плануецца пасля 16 лютага.

Ларыса Геніюш (1910—1983) – выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваёй зямлі, – адзначаюць выдаўцы.