У Беластоцкай оперы і філармоніі завяршыла працу вялікая рэтраспектыўная выстава, прысвечная 60-годдзю першага пленэру ў Белавежы. У ёй былі паказаныя працы не толькі сучасных мастакоў, якія ўдзельнічаюць у белавежскіх пленэрах, але і творы мастакоў з сярэдзіны ХХ стагоддзя, якія і пачыналі пленэры ў Белавежы.

Кажа куратар выставы Януш Жабюк:
– Мы вельмі задаволеныя гэтай выставай. Бо паказалі творчасць мастакоў, якія працавалі на Падляшшы на працягу 60 гадоў. На выставе можна было параўнаць мастацкі свет некалькіх пакаленняў творцаў, з розных гістарычных часоў. Гэта і вельмі цікава, і павучальна і рэфлексійна. І гэта пераконвае нас, што арганізацыя такіх падзей, якія паказваюць досыць доўгі час творчага жыцця рэгіёна, гэта патрэбна і важна.
У выставе прымалі ўдзел і беларускія мастакі Беласточчыны. Творы мастакоў з ХХ стагоддзя былі прадстаўлены для экспазіцыі з фондаў беластоцкай галерэі «Арсенал».
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






