У Беластоку ў клубе Sześcian у гэтую суботу, 22 лютага, выступіць польскі поп-выканаўца беларускага паходжання PAN SAVYAN. Ён стаў вядомы шырокай публіцы дзякуючы кампазіцыі W kolorku amaretto, з якой браў удзел у фінале нацыянальнага польскага адбору на мінулагодняе Еўрабачанне.

Гаворыць арганізатар канцэрту ў Беластоку – кіраўнік фундацыі Okna na Wschod Павел Міцкевіч:
– Яго ведае вялікая колькасць жахароў Польшчы. Але амаль ніхто з беларусаў не ведае, што PAN SAVYAN родам з Менску. І для нас вельмі важна арганізоўваць такія сустрэчы, каб паказваць жыхарам Беластоку пазітыўны вобраз беларусаў, якія не толькі жывуць і працуюць, а таксама ўносяць уклад у поп-культуру ў Польшчы.
А ўжо ў бліжэйшыя гадзіны ў вечаровым забаўляльным эфіры нашага радыё будуць разыграныя 4 запрашальныя квіткі на канцэрт PANa SAVYANa. Які адбудзецца ў Беластоку ў суботу 22 лютага ў клубе Szescian а 20-й гадзіне.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






