BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку выступіць праект «Zui» ад Алены Зуй-Вайцяхоўскай і Міхася Зуя

Фонд Tutaka запрашае 28-га снежня ў Bialystok Music Club на незвычайны вечар сінтвэйву ў Беластоку.

На канцэрце гурт “Zui” прэзентуе свой першы беларускамоўны альбом «Arka» — музычную вандроўку, поўную эмоцый, настальгіі і электронных гукаў.

Кажа арганізатар канцэрта, кіраўнік Фонда Tutaka Павел Станкевіч:

– Прыедзе музычны дуэт “Zui”, у гэтым годзе ў рамках тэатральнай рэзідэнцыі і інстытута тэатральнага, але таксама ў рамках праграмы ArtPower, мы ім стварылі арт-рэзідэнцыю, вынікам якой ёсць іх новы альбом «Arka». І неўзабаве ў Беластоку можна будзе паслухаць гэты матэрыял. Раю падпісацца на Беластоцкі музычны клуб, бо хлопцы робяць ачмурэнную працу, і варта наведаць гэты канцэрт і іншыя таксама.

У склад гурта “Zui” ўваходзяць вядомая як Елена ЖелудOk выканаўца песні «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская і музыка-«купалавец» Міхась Зуй. Спецыяльным госцем вечара стане DJ De’Laut, які створыць незабыўную атмасферу

Квіткі можна набыць на месцы ў Bialystok Music Club Legionowa 14\16 lok.2. Пачатак а 19-й.

Беларускае Радыё Рацыя