Беларускі бард і пісьменнік Зміцер Бартосік разам са сваёй сям’ёй выступіў на творчым вечары ў беластоцкай прасторы «Новая Зямля».

Пра выступ Бартосікаў кажуць беларусы Беластоку:
– Як заўсёды выдатна, на жаль, сам ён мала спяваў.
– Я заўсёды на Бартосіка хаджу, як яшчэ жыў у Беларусі. Кожны раз, як ён прыязджаў да нас у горад, я з задавальненнем прыходзіў. Вельмі рады, што ў мяне ў Беластоку ёсць такая магчымасць. Першы раз быў на выступе яго дачкі. Цікава.
Па словах самога Бартосіка, Беласток гэта горад, дзе ён рады бачыць сваіх сяброў:
– Мне заўжды ў Беластоку цудоўна выступаецца, я ведаю, што збяруцца або сябры, або людзі, якіх я ніколі не ведаў і не чакаў сустрэць. Таму я ў Беластоку як дома.
Падчас творчага вечару можна было пачуць не толькі прозу ад Зміцера Бартосіка, але і вельмі пранікнёныя песні яго дачкі Юстыны.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя