BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку выступіла зорка польскай поп-музыкі з беларускімі каранямі – PAN SAVYAN

У беластоцкім клубе Szescian пры поўным аншлагу прайшоў першы на Падляшшы канцэрт беларуса, які скарыў польскую поп-сцэну PAN SAVYAN.

Адметна, што музыка сваёй эпатажнай творчасцю аб’яднаў пад сцэнай палякаў ды беларусаў. Дзеляцца сваімі ўражаннямі наведвальнікі канцэрта:

– Стаяў у чарзе і ўбачыў дастаткова шмат людзей, якія размаўляюць па-польску, на момант падумаў, што я стаю не там, дзе трэба. Пасля ўбачыў у рабят квіткі з PAN SAVYAN. Гэта першая такая сітуацыя, калі я стаю ў чарзе разам з палякамі на такі івэнт. Гэта крута!

– Вельмі смешны канцэрт. Першы раз яго чую. Спадабалася песня пра Дубай.

– Мы ўпершыню ўбачылі гэтага спевака, гэтую зорку, можна сказаць. Мая дачка была вельмі незадаволеная, што ён пачаў на паўгадзіны пазней, але гэтае чаканне апраўдала сябе.

– Канцэрт фантастычны, бо вельмі харызматычны музыка.

Канцэрт зоркі польскай поп-сцэны з беларускімі каранямі PAN SAVYAN адбыўся ў Беластоку дзякуючы запрашэнню фундацыі Okno na Wschod.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя