У Беластоку ў рамках 38-ых Дзён сучаснага мастацтва ў галерэі «Арсенал» на электроўні прайшоў выступ Юркі Асенніка, пры ўдзеле Міхала Яцашка і Сяргея Краўчанкі з праграмай «Мініяцюры», складзенай на тэксты Сакрата Яновіча.
Гавораць артысты і госці праграмы:
– «Мініяцюрам» ужо 10 гадоў. Былі задуманыя яшчэ ў час, калі я займаўся арганізацыяй «Трыялогаў» у Крынках. І гэта ўжо не ведаю які канцэрт, цяжка падлічыць. Два гады таму запісалі альбом. Будзем яго прэзентаваць у верасні ў Крынках. А зараз нас запрасілі на Дні сучаснага мастацтва.
– Атрымалася добра, я задаволены. Супраца з Юркам Асеннікам заўсёды файная. Ён па-просту мой сябар, а з сябрам працаваць адно задавальненне. Ён вельмі харызматычны вакаліст.
– У гэтым праекце можна нанова адчытаць Сакрата праз Сеньку з яго падыходам, з яго цудоўным голасам. І гэта кранальна.
– Адабраны моцныя тэксты Сакрата Яновіча, якія выяўляюцца і ў выкананні Сенькі, а таксама іх можна было паралельна чытаць на польскай мове, так што праект падрыхтаваны такім чынам, што і беларус, і польскі слухаць атрымлівалі лёгкасць і асалоду, слухаючы гэтае выкананне.
Дні сучаснага мастацтва праводзяцца ў Беластоку ўжо ў 38-ы раз. Гэта цэлы шэраг мерапрыемстваў на розных пляцоўках, якія доўжацца цягам 20 – 26 траўня.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя