BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку запрашаюць на канцэрт “Музыка Беларусі. Забытая. Знакамітая. Занядбаная”

7 красавіка Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае ўсіх на першы канцэрт праграмы “Музыка Беларусі. Забытая. Знакамітая. Занядбаная”, якая знаёміць слухачоў з беларускімі кампазітарамі, як вядомымі, так і малавядомымі.

Кажа арганізатар, намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:

– Пазнаёмімся з рознымі музычнымі перыядамі ў беларускай музыцы. І таксама з цікавымі з’явамі, якія былі характэрнымі. Гэта не толькі музыка беларускіх кампазітараў, таксама прагучаць творы Агінскага, Манюшкі, Казлоўскага, яны таксама асацыююцца тут з польскай музыкай. Прагучыць музыка і такіх кампазітараў як Канстанцін Горскі, Мечыслаў Карловіч, Уладзімір Солтан, Сяргей Хвашчынскі – такім чынам агляд ад Сярэднявечча па сучаснасць.

Першы канцэрт праграмы “Музыка Беларусі. Забытая. Знакамітая. Занядбаная” адбудзецца 7 красавіка а 18-й у Центры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя