У Беластоку завяршыў працу 12-ы Кніжны кірмаш і 14-ы літаратурны фестываль “На сумежжы культур”. Традыцыйна ў ім удзельнічалі незалежныя беларускія выдаўцы, прэзентаваліся беларускія кнігі і адбываліся сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Упершыню ўдзел у кірмашы беларускіх выдаўцоў і пісьменнікаў арганізоўваў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Таксама прэзентаваліся тут і кнігі, выдадзеныя Цэнтрам.

Кажа арганізатар Беластоцкага кніжнага кірмашу Анджэй Каліноўскі:
– З-за вайны ва Украіне сталі забываць пра тых людзей, якія ў эміграцыі. Яны павінны паказвацца, каб нагадваць, што ў Польшчы жыве шмат беларусаў, якія здольныя ствараць цікавыя рэчы. Цяпер у нас ёсць Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, які ўключыўся ў гэтую працу. Акрамя таго ёсць шэраг беларускіх выдавецтваў, якія актыўна працуюць, і не толькі ў Польшчы.
Тры дні на Беластоцкім кніжным кірмашы працаваў стэнд беларускіх незалежных выдаўцоў і адмысловая пляцоўка побач з ім, дзе адбываліся аўтограф-сесіі беларускіх пісьменнікаў. На кірмашы былі прадстаўлены кнігі 15 беларускіх незалежных выдавецтваў.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя