20 лютага а 19-й гадзіне ў сэрцы Беласток адбудзецца асаблівая музычная сустрэча — «Зімовы канцэрт» ад непаўторнай Кацярыны Ваданосавай.
Спявачка, акцёрка і даследчыца гісторыі ператварае сцэну ў машыну часу. Старажытныя мелодыі і аўтэнтычныя строі, глыбокія балады і жартоўныя песні, шляхецкія гісторыі і жаночыя лёсы — усё гэта прагучыць жывым дыханнем беларускай культуры.

Пра выступ кажа Кацярына Ваданосава:
– Нам вельмі захацелася засяродзіцца на тым рэпертуары, на тых песнях, якія я пісала да 2020 года. Я гісторык, мне гэтая тэма блізкая. Гісторыя. можа быць, легенды, паданні, казкі, нейкія чарадзейныя істоты. І вось хочацца зрабіць штосьці такое вельмі… Казкі таксама бываюць рознымі, казкі бываюць і страшнымі, часам казкі бываюць праўдзівымі, казкі бываюць шчаслівымі, нешчаслівымі. Напрыклад, будзе прэм’ера на верш Янкі Купалы “снілася дзяўчыне”. Верш – гэта прысвячэнне Паўліне Мядзёлцы.
У Беластоку выступ адбудзецца ў клубе Balance, а кошт квітка ўсяго 40 злотых. Квіткі можна набыць толькі на ўваходзе ў клуб.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






