BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку з’явіўся музей кампутарных гульняў і тэхнікі

Відэагульні, старыя кампутары, тэлевізары, магнітафоны, плееры і нават фотаапарат, закрыты ў… балончык пепсі. Ды многа іншай тэхнікі з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя пачатку 2000-х пабачым у Музеі кампутарных гульняў і тэхнікі, што адкрыецца ўжо ў бліжэйшую суботу, 19 кастрыніка ў Беластоку. Музей заснавалі два аматары кампутарных гульняў Марцін Кежкоўскі і Робэрт Дзенісовіч.

Два-тры гады таму я паехаў на адпачынак ва Уроцлаў, і менавіта ва Уроцлаве я наведаў такі музей і пастанавіў, што калекцыю, якую я сам сабраў, варта паказаць людзям, а не трымаць яе ў шафе ці гаражы. Таму я змеркаваў, што нешта падобнае трэба зрабіць на Падляшшы. У мяне гісторыя была падобная. Падчас COVID былі вельмі цікавыя трансляцыі з Музея электронікі і кампутараў у Катавіцэ. Пасля заканчэння ізаляцыі я наведаў гэтае места, наведаў таксама музеіў Кракаве і Варшаве. І мне вельмі спадабалася. І маючы ўласныя кампутары, якімі карыстаўся ў дзяцінстве і юнацтве, я прагнуў адкрыць нешта такое.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Музей кампутарных гульняў і тэхнікі, на вуліцы Фабрычнай 8 ў Беластоку, адкрыецца ўжо ў бліжэйшую суботу, 19 кастрычніка ў Беластоку. Пачатак а 12тай гадзіне.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя