BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Белавежы завяршыўся другі мастацкі пленэр галерэі «Marchand»

Беластоцкая галерэя «Marchand» правяла ў Белавежы свой другі мастацкі пленэр. У суботу, 26 кастрычніка, у гатэлі “Białowieski” адбыўся заключны вернісаж.

Кажа кіраўнік галерэі «Marchand» Януш Жабюк:

Усе, хто ўдзельнічаў у пленэры, з намі ў розны спосаб звязаны: хто звязаны з Падляшшам, нехта звязаны з галерэяй «Marchand», хтосьці звязаны з Падляшскім аўкцыённым домам. І нашай мэтай было: абмен вопытам, абмен поглядамі, мы хочам стварыць адмысловую пляцоўку, штосьці на ўзор Акадэміі, каб мастакі маглі падзяліцца сваімі навыкамі, тэхнікамі, думкамі, і таму склад удзельнікаў мусіць быць досыць шырокі.

У пленэры прымалі ўдзел 15 мастакоў – і не толькі з Падляшша, але і з Варшавы, Сопата, Любліна і іншых польскіх гарадоў. На заключнай выставе было прадстаўлена 30 карцін. Пазней гэтая выстава будзе паказана на іншых мастацкіх пляцоўкаў Беластоку і Польшчы.

Фота з ФБ Бернарды Нікітаровіч.

Беларускае Радыё Рацыя