BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бельску адбыўся фінальны этап конкурсу “Роднае слова”

Вершы Ларысы Геніюш, Веры Вярбы, Алега Старынчыка прагучалі падчас дэкламатарскага конкурсу для дзяцей і падлеткаў “Роднае слова”, фінальны этап якога адбыўся ў Бельску.

Пра ўдзельнікаў конкурсу распавёў старшыня БГКТ Васіль Сегень:

– “Роднае слова” накіраванае на дзяцей і моладзі, да дашкольных дзяцей і моладзі пачатковых школ. Раней яшчэ была гімназія, але ўжо некалькі гадоў гімназіі няма. Гэта абмяжоўваецца верхняй узроставай, як бы мяжа гэта восьмы клас. Цэнтральны гэта фінальны этап. Раней прайшлі раённыя адборачныя конкурсы ў Беластоку, у Гайнаўцы, у Орлі. Бельск завяршае наш сёлетні конкурс.

У склад сябраў журы ўвайшлі паэты і журналісты Падляшша — менавіта яны абяруць пераможцаў у кожнай узроставай катэгорыі. Для найлепшых дэкламатараў арганізатары падрыхтавалі памятныя прызы.

Беларускае Радыё Рацыя