У Беларускім ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім адбылася прэзентацыя апошніх выданняў «Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах» – 69-га нумара краязнаўчага часопіса «Бэльскі гостінэць» і кнігі «Бельск, Студзіводы і Сегеневічы ў XVI стагоддзі».

Гаворыць заснавальнік і кіраўнік Музея – Дарафей Фіёнік, а таксама госці і ўдзельнікі прэзентацыі.
Мы ўжо больш за дзесяць гадоў займаемся тэмай роду Сягеневічаў і шырэй — бельскіх мяшчан. Бельск — гэта фундамент нашай тоеснасці. Бельскае мяшчанства стварала культуру, высокую культуру. Сягеневічы былі ў эліце той творчасці, дзякуючы ім быў створаны Супрасльскі Благавешчанскі манастыр.
Цалкам матэрыял:
Акрамя непасрэдна прэзентацыі выданняў, перад тым прайшла сустрэча музыкі Сяргея Доўгушава з вучнямі Беларускага ліцэя ў Бельску, дзе ён распавёў ім пра музычную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага.
















Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






