16 лютага ў Бельскім Доме культуры пройдзе сімпозіум, прысвечаны жыццю і творчасці праваслаўнага святара, айца Рыгора Сасны.

Доктар багаслоўя, мітрафорны айцец Рыгор Сасна – візітная картка праваслаўнага духавенства на Беласточчыне. Айцец Рыгор Сасна нарадзіўся 30-га красавіка 1939 году ў Шэрнях. Памёр 6 студзеня 2016 году. За сваё жыццё напісаў сотні артыкулаў пра гісторыю праваслаўнай царквы, а таксама 30 манаграфій праваслаўных прыходаў на Падляшшы ў суаўтарстве з матушкай Антанінай Троц Сасной, ды з цяперашнім дырэктарам музею малой айчыны ў Студзіводах Дарафеям Фіёнікам.
Больш падрабязна пра Рыгора Сасну чытайце і слухайце тут:






