BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У «Бібліятэцы Бацькаўшчыны» выходзіць альбом пра беларускія пахаванні ў свеце

У «Бібліятэцы Бацькаўшчыны» неўзабаве выйдзе альбом пра беларускія пахаванні ў свеце. Ён мае назву “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”.

Альбом будзе выдадзены Фондам “Камунікат”. Кажа старшыня фонду Яраслаў Іванюк:

Аўтары альбому – Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, людзі, якія займаюцца даследаваннем беларускай эміграцыі на працягу многіх гадоў. У кнізе будзе не толькі навуковая, гістарычная інфармацыя, але таксама і здымкі. Гэта будзе альбомнае выданне. Мы павінны захоўваць памяць пра беларусаў, якія эмігравалі з Беларусі і памерлі на чужыне. Памяць пра іх нам трэба зберагаць.

Кніга рыхтавалася пяць гадоў, а матэрыялы да яе пачалі збірацца яшчэ ў 1990-я гады. Аўтары прысвячаюць кнігу памяці Вітаўта Кіпеля, які быў захоплены ідэяй яе стварэння і асабіста шмат гэтаму паспрыяў.

Беларускае Радыё Рацыя